«Чайкоff» — анцікафэ ў анці г.п.

Нядаўна меў гонар наведаць антыкафэ «Чайкоff».

photo-3

Што мяне здзівіла, так гэта тое, што тут працуе мой стары сябра-рокер Дзмітрый Жынко па мянушцы Мозг.

photo-9

Ён тут на пасады масткіра — разлівае чай, каву, падладжвае мучное.

Трохі счакаўшы я ўбачыў яшчэ аднаго працаўніка. Гэта быў Яўген Падута, кофта якога ўдала спалучалася з інтэр’ерам, з-за чаго заўважыць яго было непроста:)

photo-2

Яўген, дарэчы, кампазітар. Піша музыку пад псеўданімам Ірвін Пі. Вось паглядзіце з ім інтэрв’ю:

Так, як гэтых людзей я добра ведаў, то адчуў сябе, як дома.

Уваход 2 рублі — дэмакратычная цана, як пісалася ў раёнцы. Хацелася б параіць «Чырвонаму Кастрычніку» не ўжываць гэтае чужароднае і немілае нашаму народцу слова, бо «снісхаждзенія не ўмесны, там, дзе не ўмесны», а дэмакратыя, у нашай аграклаацы, — неўместная ў квадраце.

photo-10photo-11

Здзівіла наяўнасць вось гэтага апарата.

photo-5

Думаю, што пры вялікай колькасці наведнікаў, калі бясплатны чай і кава хутка сканчаюцца, гэты агрэгат патрэбен для падстрахоўкі. Ну, ці можа, нехта любіць засоўваць у такія штукі лішнія грошы. У любым выпадку — дадзены прыбор стварае атмасферу дзіва і камфорту.

photo-13

Аглядаючыся я ўбачыў гітару і піяніна, і мне захацелася каб у гэтым кафэ грала жывая рок-музыка. Усе з прысутных былі музыканты і пры ўзгадненні з раённым аддзелам «антыкультуры» мы б маглі б у гэтым анцікафэ ўладкоўвываць тэматычныя рок-вечары 🙂

photo-14

Заўсёды прыемна ўбачыць у дзяржустановах патрыятычныя ўлёткі. Усюдыісны і элегантны БРСМ мяне бясконца натхняе. Дарэчы: вельмі ўдалая фатаграфія актывістаў.

photo-18

Я нават яе трошкі ажывіў. Спадзяюся ніхто не пакрыўдзіцца:)

Што сказаць? — Мне спадабалася!

photo-16

Я вось уявіў, як сюды можна запрашаць сваіх сяброў апазіцыянераў з розных частак Беларусі. Уладкоўваць тут злёты актывістаў ці аказваць дармовыя юрыдычныя паслугі.

Дзякуй раённай улады, што нягледзячы ні на што і насуперак усяму, развівае наша мястэчка!

«Чайкоff» — анцікафэ ў анці г.п.: Один комментарий

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s