Таргонскі Алег паабяцаў дапамагчы і прапанаваў супрацу

Як вы помніце 29 снежня адбылася раённая сесія дэпутатаў і мяне туды не пусцілі, спаслаўшыся на тое, што ў мяне не было запрашэння. Я напісаў скаргу ў кнігу скарагаў і прапаноў. Адказ не прымусіў сябе чакаць: паводле Рэгламенту, удзел я магу прыняць толькі па запрашэнні. Аднак, згодна таму ж Рэгламенту, сесія мае АДКРЫТЫ і ГАЛОСНЫ характар. Ізноў напісаў. Адказ той жа.

За тлумачэннямі значэнняў гэтых слоў, давялося ісці да старшыні раённага Савета дэпутатаў Алегу Таргонскаму.

wp_20170119_003
Адкрыты і галосны – растлумачыў Алег Віктаравіч – гэта, калі з вынікамі сесіі, выбарцы могуць азнаёміцца праз газету і інтэрнэт. Я перапытаў: «Правільна я разумею, што адкрыты – гэта не закрыты?». Алег Віктаравіч адказаў: «Зразумела, што не закрыты – у Рэгламенце абумоўлена». Галосны, растлумачыў ён, — гэта калі інфармацыя агучваецца і даносіцца да насельніцтва.
— Ці можна прысутнічаць простым грамадзянам на сесіі дэпутатаў?
— У законе не ўказана, што грамадзянін мае права па ўласнай ініцыятыве браць удзел у сесіі дэпутатаў.
-Значыць сесія ўсё ж закрытая? – ніяк не мог я зразумець. Мне здалося, што Алег Віктаравіч сам заблытаўся. Карыстаючыся момантам я папрасіў у наступны раз даслаць мне запрашэнне, аднак адказ здзівіў: «Я ўлічу ваша пажаданне, але асабіста даслаць запрашэнне не магу, так, як дзею ў звязку з Рэгламентам».

Як жа ж разумець тады ваша адкрыта? Давялося тлумачыць чаму важна быць публічнай і медыйнай асобай старшыню раённага Савету дэпутатаў. Што гэта неверагодна цікавае і карысна для грамадства. Што я яму магу дапамагчы і з піярам, і з агалоскай. Людзі ўбачаць і захочуць верыць. Ён неахвотна пагадзіўся і прапанаваў сваю дапамогу. Выдатна!

— Не маглі б вы ўдакладніць чаму галоўны лекар Акябрскай ЦРБ, Наталля Фёдараўна Шнайдар, адмовілася прымаць дабрачынную дапамогу ў выглядзе кулера для вады, купленага за самаахвотныя ахвяраванні неабыякавых рудабельцаў? Алег Вікторовіч паабяцаў даць адказ праз тыдзень.

wp_20170118_001
Далей давялося панаракаць, што ў раёнцы нічога не было сказана пра бюджэт на 2017 год, які, нібыта, сцвярджалі народныя выбраннікі на гэтай зачынена-адкрытай Сесіі. Пасля некаторай паўзы Алег Віктаравіч адказаў, што гэтай інфармацыі ў яго няма. Высветлілася: перад тым, як бюджэт трапіць на вочы законапаслухмянаму падаткаплатніку, ён павінен быць разгледжаны, зацверджаны, скіраваны на юрыдычную экспертызу, і толькі пасля гэтага будзе апублікаваны ў нацыянальным рэестры прававых актаў. Мяркуючы па тым, што на двары 18 студзеня 2017 года стала зразумела, што з публікацыяй бюджэту неяк не спяшаюцца. Але я хацеў ведаць лічбы.
— Мы зарабляем толькі 50-60%. Усё астатняе – датацыі.
— Дзе гэта можна паглядзець?
— Як толькі будзе змесцаваны, то глядзіце.
— Алег Віктаравіч, на Сесіі вы ж штосьці разглядалі і сцвярджалі, былі ж нейкія папярэднія лічбы. Можаце іх агучыць?
— Дадзены нарматыўны дакумент яшчэ не апублікаваны. На Сесіі мы разглядалі толькі праект вырашэння бюджэту на 2017 год. Таму інфармацыі няма. Я не магу каментаваць і абвяшчаць лічбы, пакуль ён не будзе апублікаваны.
— Гэта закрытая інфармацыя?
— Гэта адкрытая інфармацыя.
— Значыць можна паглядзець?
— Як будзе апублікавана.
— У вас Сесія праходзіць адкрыта і голасна? Так?
— Так
— Праект вырашэння бюджэту на 2017 год з’яўляецца закрытай інфармацыяй?
— Гэта рабочая інфармацыя.
Рабочая — значыць закрытая?  -перапытаў я. У паветры павісла маўчанне.

Сыходзіў я з вінаватым выглядам. Мне стала нязручна, што парушыў руцінную чынавенскую працу, што адцягнуў старшыню райсавета сваімі нікому не патрэбнымі пытаннямі. 

А мы праўда хачам, каб дэпутаты былі карыснымі грамадству і карысцю гэтай выхваляліся. Высновы рабіце самі.

P.S. Ён таксама дэпутат, які шчэ дзейнічае

wp_20170119_004

Таргонскі Алег паабяцаў дапамагчы і прапанаваў супрацу: 2 комментария

  1. Каго ж вы прочыце ва уладу?
    Хто зойме гэтую пасаду?
    Як паглядз¡ш — дык выць ахвота,
    Бы у п¡л¡пауку ваук¡.
    Бо усялякая брыдота
    Паузе сюды, як павук¡.

    Нравится

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s