Гісторыя аднаго мерапрыемства, ці як мяне выхоўваўлі ідыёлагі

Нядаўна натыкнуўся ў сваім архіве на відэа «Моладзевы hardcorд» (Молодёжный аккорд), якое праходзіла ў верасні 2011 года. Арганізатарам гэтай задумы быў аддзел па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама. Узначальваў яго ў той час Алег Таргонскі. Імпрэза абяцала быць малалюднай, нуднай і нецікавай, у прынцыпе, як і большасць падобных шоў. Удзячных гледачоў зганялі са школ і мясцовага ПТВ. Я тады яшчэ працаваў у Доме дзіцячай творчасці акампаніятарам, пачынаў забаўляцца відэа здымкамі і вырашыў захаваць гэту музычную падзею, паказаўшы яе, так бы мовіць, без прыкрас — па-сапраўднаму.

Па сканчэнню мантажу заліў відэа ў інтэрнэт, але без выступаў чыноўнікаў.

Праз пару дзён нас, разам з дырэктарам ДДТ, выклікае на «дыван» намеснік па сацыяльнай сферы і культуры Ігар Угрын. Было страшна і я падрыхтаваўся — вырашыў, што буду дзёрзкім і нахабным. Дык вось: спадару Угрыну вельмі не спадабаўся фармат выніковага відэароліка. Прадстаўляю вашай увазе спецыфіку «выхаваўчай працы». Нажаль запісалася не ўся гутарка.

Мяне, чамусці, не звольнілі. Шчэ тры гады я працаваў тым жа акампаніятарам. Напэщна ідыёлагі ў чымсці мелі рацыю, але, калі судзіць па інтанацыі, ніякіх кампрамісаў да творчага падыходу яны трываць не збіраліся. Пра канструктыўны дыялог не магло быць гаворкі. Ігар Міхайлавіч быў абураны, што вагой свайго чыну (мне так здалося) не змог пераканаць дурня . Імаверна недавер да непакорлівага Павука вырас у разы і ён задаў, нууууу… проста ідыёцкае пытанне: «Можа ты яшчэ ведаеш хто метро падарваў»?

Я хацеў было засмяяцца, але… усе былі да чарноты сур’ёзнымі. У гэты момант прыйшло ўсведамленне, што гэтыя людзі, напэўна, не разумеюць, што адбываецца. Яны  не ведаюць, што рабіць і таму злуюцца.  Жывуць забабонамі і асцерагаюцца эксперыментаў.

Я ніколі не разумеў і не разумею, чаму сужбоўцы такія агрэсіўныя? Можа таму, што баязлівыя? Чыноўнікі па пасадзе сваёй павінны быць адкрытымі і публічнымі, ды не саромецца сваіх думак. А гэтыя толькі і могуць па-ціхенькаму, бо ведаюць, што іх «выхаваўчыя» метады цягнуць на крымінальны артыкул.

%d1%81%d0%bf%d0%b5%d0%bb%d0%b8%d1%81%d1%8c

Гісторыя аднаго мерапрыемства, ці як мяне выхоўваўлі ідыёлагі: Один комментарий

  1. Обсуждать просто, ругать еще проще. А что могут показать критики-начальнички? Пусть покажут сами класс! Вот настоящие дармоеды!

    Нравится

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s