Яго прыход нас узбудзіў!

21 лютага адбыўся судовы працэс над Андрэем Павуком. Суддзя Уладзімір Васілеўскі вырашыў падумаць і перанёс судовае паседжанне на 1 сакавіка.

Нагадаем, блогера Андрэя Павука вінавацяць у дробным хуліганстве, якое ён, нібыта, здзейсніў у кабінеце старшыні Любанскага сельсавету Тамары Кароль.

Са сведчанняў «пацярпелай» Тамары Кароль стала зразумела, што яна знервавалася з за здымкі на камеру без папярэджання, аднак тут жа прызналася, што гэта не забаронена. А вось задаваць адны і тыя ж пытанні шмат разоўгэта, як бы, нядобра і цягне на хуліганства.

Павук заяўляўся ў Любанскі сельсавет, каб высветліць сітуацыю з фальшыўкай, 10 і 18 студзеня. У першы візіт была зроблена аўдыязапіс, у другі – відэа. Пытанні задаваліся прыкладна аднолькавыя і 10 і 18 студзеня. Аднак у першы прыход Тамара Міхайлаўна не дадумалася выклікаць міліцыю, хоць і пагражалася напісаць заяву за тое, што Павук фатаграфуе ў сельсавеце інфармацыйны стэнд. У другі раз апошняй кропляй цярплівасці стала відэаздымка. Важна: старшыня Любанскага сельсавету абурылася па факце відэаздымкі, аднак у заяве пра гэта нічога няма. Найхутчэй склад злачынства згатавала гераічная акцябрская міліцыя, таму ў пратаколе зʼявіліся стандартныя «занудліва», «неаднаразова чапляўся», «беспрычынна», «з хуліганскіх намераў», «на просьбы не рэагаваў», – усе патрэбныя словазлучэнні, каб стварыць ілюзію правапарушэння.

На судзе Тамара Караль была злоўлена на хлусне. У прыватнасці яна сцвярджала, што  не была ініцыятарам збору подпісаў за тое, каб Павук Андрэй не працаваў педагогам у Любанскай школе.

на судзе прагучала наступнае:


Вельмі пацешыла сведка Руднік Вольга Васільеўна, якая працуе ў сельсавеце галоўным бухгалтарам і чула ў той фатальны дзень, напэўна, усё.

Таксама здзівіў суддзя Уладзімір Васілеўскі, які стаў на бок завочнага навучання.

Андрэй Павук лічыць, што працэс палітычна матываваны і ўсё ідзе па сцэнару  судовай расправы Алены Луцковіч.

Андрэй Павук і Алена Луцковіч — вядомые апазіцыянеры Акцябрскага раёну, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, стаяць на варце чалавечых праў, прасоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Яго прыход нас узбудзіў!: 3 комментария

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s