Будзь здаровы, чыноўнік!

У той час, калі ў краіне ідуць пратэсты, у Акцябрскім прайшла спартакіяда «Здароўе», у якой прынялі ўдзел службоўцы з розных арганізацый. Мерапрыемста было адкрытым, але некаторыя жадаючыя, ў гэты дзень, не змаглі трапіць у фізкультурна аздараўляльны комплекс. Таму нашая мабільная група (Павук, Луцковіч) вырашылі разабрацца з сітуацыяй на месцы.

Прайсці ў зал нам ніхто не перашкодзіў. Прыемна было бачыць нашых чыноўнікаў такімі звычайнымі і хатнімі. Кепска, што амаль нікога з простых людзей не было. Мерапрыемства чамусці не анансіравалі. А чаго саромецца? Начальнік — ён таксама чалавек і любіць актыўны спартовы адпачынак. Дый заўзятараў было б болей. Заўсёды цікава паглядзець на кіраўніка ў актыўнай барацьбе за прызы.

Дарычы, спонсарам салодкіх прызоў было Акцябрскае раённае спажывецкае таварыства.(РАЙПО па звычайнаму). У фае працавала харчовая кропка. Хто быў спонсарам усяго мерапрыемства высветліць не атрымалася.Магчыма арганізацыі скінуліся па-троху на гэтую забаву.

Мерапрыемства нам спадабалася. Лена паплавала ў басейне, я пафоткаў  радасных кіраўнікоў, выпіў чаю, з’еў снікерс. Хачу выказаць пажаданне арганізаваць спартовае мерапрыемства, дзе б апазіцыянеры сустрэлісь бы з праўладным чынавенствам. Анатоль Лябедзька можа пад’ехаць са сваёй камандай. Пра «Мільён новых працоўных месцаў» зноў раскажа, а нашыя службоўцы яму б свае заваўвагі ды парады далі б. Га? Зробім?

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s