Начальнік Акцябрскага РАУС: » Наша міліцыя ўся празрыстая»

img_2694-e1428065137184
Источник фото

Сёння на прамой лініі ў мяне адбылася гутарка з начальнікам Акцябрскай міліцыі Высоцкім Юрыем Дзмітрыевічам. У цёплай і даверлівай размове атрымалася даведацца, што намеснік начальніка Акцябрскага РАУС Вараб’ёў С. І., якога мы западозрылі ў не цэлевым выкарыстанні службовага аўтамабіля, магчыма, па дарозе следавання з працы па месцы жыхарствы, заехаў за прадуктамі харчаванні і дадзенае дзеянне закон не парушае.

Таксама ўдалося даведацца, што ў міліцыі працоўны часпаняцце расцяжнае У іх ёсць рэгламент працоўнага часу, і , можа, на той момант Вараб’ёў знаходзіўся як разтакі на працоўным месцы: з’ездзіў на вячэру, прыбыў у органы ўнутраных спраў і займаўся далейшымі, пастаўленымі кіраўніцтвам, заданнямі.

Пра сітуацыю з райвыканкамаўскім мэрсэдэсам, які несанкцыявана (сам па сабе) пратараніў плот і заехаў у азярыну, Юры Дзмітрыевіч не ведае: «Як бы, канкрэтна нічога не чуў. Заяў і паведамленняў у адрас органаў унутраных спраў не паступала, але толькі ўжо чуў ад грамадзянскага насельніцтва. Штосьці, недзе вы пісалі, то бок з вашых меркаванняў. Магчыма там райвыканкамам праводзіцца свой ўнутрана разбор, але ў органах унутраных спраў, для дапамогі ці пакарання, па дадзеным факце ніякіх разбораў не праводзіцца«.

ДТЗ з удзелам камбайна і службовага аўтамабіля начальніка Акцябрскага Камунгаса, ў Глускім раёне ўлетку мінулага года, Юры Дзмітрыевіч не пацвердзіў. «Такога выпадку не было. Калі б такі выпадак быў я б, напэўна, ведаў» — скаментаваў ён.

Пытанне пра тое, чаму ў нас у краіне невядомыя людзі выкрадаюць людзей начальнік РАУС палічыў правакацыйным:

— Што значыць невядомыя людзі?
— Ну, вось калі мяне запіхваюць у машыну людзі, якія не называюцца?
— Калі такое было, што вас запіхвалі ў машыну?
— Я бачыў, як на 25 сакавіка…
— Не, ну вы бачылі…  гэта вы канкрэтызуеце сябе ці некага там бачылі, штосьці я не магу вас зразумець?
— Да прыкладу, калі мяне заштурхаюць нейкія людзі, якія не назавуцца, ці магу я аказваць супраціў такім людзям?
— Вы можаце, не тое што зрабіць супраціў, а проста пераканаўча спытаць хто вы такія, чаго завіталі?! А тое, што зацягваюць, ну, як бы так, — гэта ўжо грубае. Не бачыў я не чуў, каб там нехта, некага зацягваў.

— Ну, вось як працаваў АМАП на 25 сакавіка…

 — Андрэй Уладзіміравіч, з нагоды ўсіх падзей, якія адбываліся на Дзень волі 25 сакавіка я скажу, што там былі папярэджанні. Мітынг быў не ўзгоднены з уладай. Адбыліся такія канфлікты, то бок органы папярэдзілі раз, папярэдзілі два, я неяк у роліку ў інтэрнэце глядзеў мне таксама паказвалі, хто зразумеў, — той пайшоў, хто не зразумеў, той застаўся. Найхутчэй, як вы кажаце, некага там і запіхвалі.

Чаму ж такая практыка працуе, што невядомыя людзі

Я не ведаю аб якіх людзей вы кажаце, калі скажаце канкрэтна па Акцябрскім раёне я скажу. Пра якую практыку вы кажаце я, як бы, не магу цяпер вам сказаць, не разумею трошкі такога пытання. Да вас прыходзіць супрацоўнік міліцыіправільна? Прыходзіў да вас Гапоненка? Ну, усё ж нармальнаеніякіх там запіханняў не было. Ці былі запіханні? У нас усё празрыстае, усё бачнанаша міліцыя ўся празрыстая.

Пытанне пра права рудабельцаў на мірны пратэст таксама выклікаў невялікае здзіўленнецытата: «Гэта пытанне болей, можа, тычыцца ідэалагічнага аддзела. Можа ці не можагледзячы які ён пратэст? (нагадваю, што мірны) Ну, гэта, ведаеце, сёння бачыце, мірныяне мірныя батальёны, як гэта сказаць… (нагадваюлегіёны ) легіёны, такзаймаліся сёння, здавалася б, выхаваннем нашага падрастаючага пакалення, а насамрэч займаліся тым, што, як у СМІ пішуць, падрыхтоўкай нейкіх там незразумелых людзей, моладзі для, скажам так, перавароту ў краіне ці ў нейкім асобным раёне. Мірнысёння такое слова, трэба яшчэ разабрацца«.

bl-640

У звязку з вышэйсказаным мне хацелася пацікавіцца гатова ці акцябрская міліцыя, крый Божа, калі што, страляць па мірных людзях. Ці магчыма гэта ў прынцыпе?

Канешне не — запэўніў мяне Юры Дзмітрыевіч. Ну, як па мірных людзях страляць? Сёння па мірных людзях страляюць у блізкім замежжы, калі верыць СМІ. У нас ужываюць максімум спецсродкі, але ў вылучных выпадках, калі гэта мае пагрозу здароўю грамадзянаў ці супрацоўніка міліцыі, то адпаведна артыкулу 29 ён мае права ўжываць і скарыстаць табельную зброю. Але ў наш час, проста, няма чаго яго скарыстаць таму, што ў нас усе законапаслухмяныя.

Вы паважаеце Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку?

Андрэй Уладзіміравіч, у вас усе пытанні з правакацыяй трошкіАдпаведнатак. Чаму? Таму, што гэта наш абраны прэзідэнт. І я хачу сказаць, што я сёння падтрымваю яго ідэі, падтрымваю ўсё то, што ён робіць на дабро нашай дзяржавы, нашага рэгіёна. Сёння краіне цяжка, Андрэй Уладзіміравіч, і нам цяжка, усім цяжка, калгаснікам цяжка. Але ўсё ж, па ім бачна, што ён працу гэту па ледзьледзь робіць, яна нейкім чынам змяняецца ў лепшы бок. Жыццёвы ровень у нашай краіне, як бы, пераўзышоў калі браць тыя ж 90іі гадышто там было раней і што цяпер. Адпаведна мы бачым гэта па выніках нашага кіраўніка дзяржавы. На сённяшні момант я падтрымваю нашага прэзідэнта.

sm.aspx

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s