“На мяне была напісана ананімка, нібыта я пабіў службовую машыну і што незаконна звальняю пенсіянераў. УБЭЗ гомельскага аблвыканкама правёў праверку, якая абвергла выкладзеныя здагадкі. Машына знаходзілася ў рамонце, калі ў яе загудзелі падшыпнікі і абарвала цягу” – так скаментаваў чуткі кіраўнік Акцябрскага камунгасу Фурс Юры Уладзіміравіч.
Балючае пытанне звалак, агучанае ў нашым блогу, быў скаментаваны так: Палігоны бытавых адыходаў у раёне будуць рэкультывавацца – закапаем і здамо пад сяўбазварот, ці лес пасадзім (!!!). “А як жа цяжкія элементы ў вадзе і глебе?” – здзівіўся я. “Усе цяжкія элементы ўжо расцягнулі бамжы” – адказаў Юры Ўладзіміравіч.
Таксама плануецца, што на палігоне каля д. Гаць з’явіцца прыватная фірма, якая будзе займацца складаваннем і другаснай перапрацоўкай адыходаў. Вось візітоўка гэтай канторы.
Цягам пяці гадоў усе звалкі ў раёне павінны быць ліквідаваны, апроч “Смыковічы” і “Забоззе” – гэтыя палігоны будуць дзейнічаць да 2020 года.
p.s. фота аўто носіць ілюстрацыйны характар.