Мір, праца, маркота

Учора ў Акцябрскім святкавалі першамай — дзень міру і працы. Улічваючы колькасць святкуючых, святкаваць няма чаго і няма каму. Але прадстаўнікі раённай улады прысутнічалі — відаць, у іх і з працай, і з заробкам усё добра.

IMAG0093

Мы з дачкой хоць і не маем прычын для свята, але ж вырашылі далучыцца

IMAG0091

… і пайшлі ў цэнтр вольнага часу паслухаць бясконцага пазытыву.

IMAG0090

Начыненне канцэрта было цікавым! У першай песні спявалі, што мы — народ! Народ годнай і моцнай краіны! Народ, які не патрывае здзекаў над сабой…

Так — мы падтрымалі! Мір, праца, зарплата, адстаўка!

IMAG0089

Які раз мы зноў праслухалі казку пра самаадданасць працы і што толькі праз працу беларус можа стаць шчаслівым, аб тым якім чынам дзяржаўныя прафсаюзы абараняюць праўнікоў і дбаюць пра іх дабрабыт, чамусь ці сказана не было.

Але, як кажуць навукоўцы, дзеці разумнейшыя за дарослых, таму дачцэ гэтыя пустыя прамовы хутка надакучылі і мы вырашылі заняцца больш цікавымі справамі.

А вось паглядзіце, як першамай святкавалі ў іншых гарадах квітнеючай.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s