У лепшых традыцыях савецкага саюзу!

11 траўня, у дзень дзяржаўнага герба і сцяга сённяшняй Беларусі, на цэнтральнай плошчы пасёлка, ўрачыста прымалі ў піянеры юных акцябрат. Імпрэза была напоўнена патрыятычным пафасам, ідыялагічнай пустэчай і песнямі на рускай мове. Ніхто ў дзень нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь не ўспомніў пра беларускую мову.

Мне спадабалася, што старшыня раённага савету дэпутатоў Алег Таргонскі быў сціслы – прамаўляў не багата, але незразумела пра якую такую цудоўную краіну ў якой, цытата: “Герб і сцяг увасабляюць ідэалы і прынцыпы нашай маладой, суверэннай краіны”.

Нашыя дзеткі цудоўныя! Яны будуць рабіць усё, што скажуць дарослыя. Ды й бацькам не да цяму, што іх дзетак дзяржава выкарыстоўвае ў прапагандзістска-ідыялагічных мэтах. Як думаеце – ці вераць піянеры таму, што кажуць?

Ці можам мы разлічваць на ўласную дзяржаўнасць і самаідэнтычнасць? Ці ёсць такі народ як беларусы? Чаму раённая ўлада ігнаруе беларускую мову на афіцыйных патрыятычных мерапрыемствах? Можа таму, што на пасадзе ідыёлага сядзіць такі таварышч, як Елісееў Уладзімір? Паглядзіце, як гэты службовец размаўляе з народным журналістам.

А вось малады ідэолаг Віталь Залатароў быў больш стрыманым і інфарматыўнымДзякуй яму. Амаль малайчынка!

На наступны дзень, на прамой лініі, Ўладзімір Вячаслававіч паспрабаваў апраўдацца за свае паводзіны.

І у заключэнні мая песня пра гэта ўсё.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s