Міліцыяне бездапаможна!

15 ліпеня вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскі, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук звярнуўся са скаргаю да Генеральнага пракурора. Ніжэйстаячыя пракуроры там і не змаглі назваць тых, хто выкарыстоўваў яго імя для “мініравання” дзяржустаноў.

bloher-pauk

У скарзе да галоўнага пракурора краіны Павук прасіць знайсці асобу, якая ад яго імя дасылала ілжывыя паведамленні пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама і Мазырскага раённага суда – піша Гомельская вясна.

Нагадаем, у сакавіку Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце ілжывага паведамлення пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама (ч. 1 арт. 340 КК РБ). Андрэй Павук па гэтай справе праходзіў галоўным падазраваным. У кватэры, дзе ён жыве з жонкай і двума малалетнімі дзецьмі, супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і забрала на экспертызу аргтэхніку. У лік вынятай тэхнікі патрапіў нават мабільны тэлефон жонкі.

На сёння ўся адабраная ў сем’і тэхніка вярнулася, але ж галоўнае пытанне, хто ад імя блогера займаецца “тэрарызмам” не вырашана.

Дзеянні правахоўнікаў блогер Павук абскарджваў раённаму і абласному пракурорам. Аднак ніводзін з іх не знайшоў падстаў для пракурорскага рэагавання. У прыватнасці, пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў замест высновы пра дастатковасць падстаў на ператрус і крымінальную справу супраць блогера, у адказе ад 10 траўня спаслаўся на небяспеку паведамленняў пра мініраванне для жыцця і здароўя людзей.

“Я чакаю ўцямнага адказу з Генеральнай пракуратуры, а калі спатрэбіцца, то і із судоў, хто і з якога кабінета падштурхоўвае мяне з ілжывым мініраваннем пад крымінальныя дзеянні, – зазначае блогер Павук. – Думаю, што тут не абышлося без сілавых структур. Звычайным людзям помсціць мне няма за што – яны толькі дзякуюць за маю працу”.

66585149_2771477269547790_7922149155512778752_o

Юрыст ГА “БАЖ” у гомельскім рэгіёне Леанід Судаленка заяўляе, нават калі ў следства меліся дастатковыя падставы падазраваць блогера ў здзяйсненні злачынства, затрымліваць яго і вырабляць па месцы жыхарства ператрус, сёння следства абавязана азнаёміць яго з гэтымі доказамі.

“У адсутнасць гэтых “дастатковых падстаў” пералічанае можна лічыць свавольствам, накіраваным на перашкаджэнне блогеру збіраць, захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю”, – заяўляе юрыст.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s